31.05.2015 / 11:43

Першы гарадскі пікнік у Магілёве сабраў больш за 1000 чалавек. Цяпер рыхтуюць «Дранік-фэст» 2

У Магілёве 30 мая прайшлоў Першы гарадскі пікнік. Арганізатары з Цэнтра гарадскіх ініцыятываў паспрабавалі зрабіць яго як мага больш разнастайным: магілёўцы маглі згуляць у фрысбі, твістар, шахматы, валейбол, пастраляць у лазэртаг і яшчэ шмат чаго.

Адзін з арганізатараў Дзяніс Васількоў распавёў, што Цэнтр гарадскіх ініцыятываў сваім прыкладам хацеў натхніць іншых людзей у Магілёве. 

Цяпер ЦГД хоча крута правесці другі «Дранік-фэст». Першы адбыўся ў кастрычніку 2014 года, і сабраў шмат пазітыўных водгукаў. Але перад гэтым магілеўцаў чакае яшчэ адзін гарадскі пікнік.

0
Далей / Адказаць
31.05.2015 / 21:56
А потым чарка-фэст, за ім шкварка-фэст. У Магілёве даўно Беларускага духа няма, там толькі "руссскі мір"...........
0
вораг манкуртаў і запраданцаў / Адказаць
01.06.2015 / 15:45
Дранікі на рыдлёўке будуць разносіць,як ў раісіі?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру