31.05.2015 / 13:46

Дзяржсакратар ЗША атрымаў траўмы, зваліўшыся з ровара 3

Дзяржсакратара ЗША Джона Кэры даставілі на верталёце ў шпіталь Жэневы.

Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік амерыканскага знешнепалітычнага ведамства Джон Кірбі.

«Стан дзяржсакратара стабільны. У выніку траўмы ён не страціў прытомнасць», — заявіў Кірбі.

Як мяркуецца, кіраўнік Дзярждэпу зваліўся з ровара падчас прагулкі ў французскім горадзе Сьензье, які знаходзіцца на мяжы са Швейцарыяй, у 50 кіламетрах ад Жэневы, і пашкодзіў нагу.

The Telegraph пісаў, што ў сакавіку ў Швейцарыі у Джона Кэры ўзніклі праблемы з пераключэннем перадач на ровары. Усе непаладкі былі неўзабаве ліквідаваныя. Па інфармацыі выдання, гэты ровар у дзяржсакратара ўжо каля дзесяці гадоў.

0
Мордехай В. / Адказаць
31.05.2015 / 15:07
Заглядзеўся на якую дзяўчыну, напэўна
0
Erfindhel / Адказаць
31.05.2015 / 16:30
З Майбаху не вываліўся б. А тут лясіку яшчэ й 10 гадоў.
0
Satan / Адказаць
31.05.2015 / 19:12
Ах ты блин. И я вчера тоже упал. Но я пьяный был.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру