31.05.2015 / 15:17

Адзінота і сам-насам з сабою 3

Адзінота — не зусім тое ж самае, што калі сам-насам з сабою.

Бывае, што сам-насам пачуваесься, як у найлепшым таварыстве.

Адзінота — ня тое, ад чаго спрабуюць уцячы, абклаўшыся дзецьмі, жонкамі, месцамі працы, прыручанымі жывёламі ды рознымі абавязкамі. Толькі той, хто ня бачыць, верыць у эфэктыўнасьць такіх уцёкаў…

Адзінота — тая адзіная нота, знайшоўшы якую, рыхтык сьпявак сваю манеру альбо падарожнік у снах свой інгрэдыент, — ужо ня зьлезеш зь яе.

0
Мордехай В. / Адказаць
31.05.2015 / 15:24
Пра гэта ёсць шмат у аўстрыйскай школы псіхалогіі і ранняга французкага экзістэнцыялізму.
0
гарадзенка / Адказаць
31.05.2015 / 21:57
Пра гэта ёсць шмат у нашай гарадзенскай паэткі Алы Петрушкевіч. Не любіць лета адзінокіх, Не верыць слёзам і адчаю. Таму яго я не вітаю, Глыбока ў сэрцы боль схаваю Тваіх вачэй, такіх далёкіх. Не любіць лета адзінокіх, Не верыць слёзам і адчаю...
0
Women / Адказаць
01.06.2015 / 14:51
Адзинота - ничего страшного . Только вот кайф если у тебя и одного есть силы и возможности изменить что-то в том мире и делать что тебе хочется и тогда и адзинота нипочем И еще - хорошо быть в адзиноте - но знать что где-то есть люди неравнодушные к тебе и есть люди нуждающиеся в тебе и есть животные надеющиеся на тебя и есть земля которая без тебя будет скучать ...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру