31.05.2015 / 21:06

Алёна Ланская: «Асноўныя прыхільнікі «Еўрабачання» — прадстаўнікі сэкс-меншасцей». А яе аўтамабіль каштуе 52 тысячы еўра 41

Спявачка Алёна Ланская, пратэжэ мільянера Аляксандра Шакуціна, расказала пра свой аўтамабіль парталу Tut.by.

Гэта Mercedes E350 4-matic, набыты ў мінскім салоне ў 2011 годзе. На той момант аўтамабіль каштаваў каля 52 тысяч еўра.

У тым годзе Ланская выйграла гран-пры «Славянскага базара», але ўзнагарода складала $15 тысяч.

* * *

Сярод іншага, спявачка выказала сваё меркаванне наконт «Еўрабачання» і Канчыты Вурст.

«І песня была шыкоўная, і праспявала яна яе добра — куды тут пойдзеш супраць гэтага? Да таго ж усе ведаюць, што асноўныя прыхільнікі «Еўрабачання» — гэта прадстаўнікі сэксуальных меншасцяў, якія і падтрымалі Канчыту. Усе кажуць, што гэта конкурс хатніх гаспадынь, але гэта ўжо не так», — заявіла Ланская.

Яна ўдакладніла, што асаблівую папулярнасць конкурсу сярод прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў трэба прымаць як дадзенасць, бо нічога дрэннага ў гэтым няма.

«Кожны мае права выбіраць сабе вобраз. Мы ж таксама ходзім у тэатр і глядзім, як мужчыны пераапранаюцца ў жанчын, а жанчыны — у мужчын. Гэта асабістая справа кожнага», — перакананая яна.

паводле Tut.by

0
шкло / Адказаць
31.05.2015 / 21:12
Зачем она туда стремилась, с какой целью ?
0
МатрУна / Адказаць
31.05.2015 / 21:18
Алён , а Кончита всё же поёт лучше , чем ты :-)))
0
Пытаннечка / Адказаць
31.05.2015 / 21:24
А Ланская - сэксбольшасць?
Паказаць усе каментары/ 41 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру