Танк Т-55

Эстонская інтэрнэт‑крама прадала савецкі танак Т‑55 1970 году вытворчасьці, паведамляе lenta.ru. Пакупнік заплаціў за танк 70 тыс. эўра.

Танк зьявіўся на паліцах інтэрнэт‑крамы 9 лютага. Такім чынам яго прадалі за лічаныя дні. Пра папярэдняга ўласьніка вядома мала. Ведама толькі, што гэта расейскамоўны прадпрымальнік з Латвіі.

Пра танк паведамляецца, што ён знаходзіцца ў Рызе і зарэгістраваны як трактарная тэхніка. Машына захавалася «у арыгінальны стане», праўда, не страляе.

Танк Т‑55 створаны на базе танка Т‑54Б, адрозьніваецца большым баекамплектам і больш магутным рухавіком (540 к. с.). Ён разьлічаны на экіпаж з чатырох байцоў. Запас ходу ад 480 да 500 кілямэтраў. Існуе каля дзесяці мадыфікацый танка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0