01.06.2015 / 18:30

«50 адценняў шэрага» перапішуць з мужчынскага пункту гледжання 2

Гэтым зоймецца аўтар арыгінала, Э.Л. Джэймс.

Фота з Instagram @erikaljames

Пісьменніца, вядомая пад псеўданімам Э.Л. Джэймс, абвясціла праз Instagram аб выпуску спін-офу серыі «50 адценняў шэрага». Паводле непацверджанай інфармацыі, гаворка ідзе пра электронную кнігу і выданне ў мяккай вокладцы.

Новая кніга, што выйдзе 18 чэрвеня, распавядзе сюжэт арыгінальных «50 адценняў шэрага» ад імя другога галоўнага героя, мільярдэра Крыстыяна Грэя.

Пісьменніца кажа, што чытачы былі зачараваныя жаданнямі, матывацыяй і гісторыяй Грэя. Яна радая вярнуцца да любімага занятку (напісання кніг) і да любімага сусвету ўзаемаадносін Аны і Крыстыяна.

***

Арыгінальны эратычны раман «50 адценняў шэрага» выйшаў у 2011 годзе. Кніга крытыкавалася за сэксуальную тэматыку і слабы сюжэт, але стала бестсэлерам і разышлася накладам не менш за 30 млн асобнікаў. Пазней было выдадзена яшчэ два раманы трылогіі. Экранізацыя першага рамана выйшла ў лютым 2015 года і пры бюджэце ў 40 млн сабрала ў сусветным пракаце больш за паўмільярда даляраў.

Чытайце таксама: На «50 адценняў шэрага» здымуць пародыю ў стылі «Вельмі страшнага кіно»

Аляксандр Арсёнаў

0
Ашпішнік / Адказаць
01.06.2015 / 20:21
Э.Л. Джэймс, не рабі гэтага!!! Калі ласка!!!
0
Серж / Адказаць
02.06.2015 / 01:00
работа над ошибками )
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру