Брытанскі панк-рок-гурт The Exploited адмовіўся выступаць на фестывалі «Захід» з-за ўдзелу ў ім беларускага гурта Сяргея Міхалка Brutto. Пра адмову паведамілі арганізатары ўкраінскага фестывалю «Захід».

the-exploited.net

the-exploited.net

«Кепскія навіны для вас. Гурт сказаў адмяніць канцэрт. Прычына — яны не хочуць граць на фестывале разам з Brutto», — пішуць арганізатары фэста і дадаюць, што не разумеюць рэальных прычын і ўжо шукаюць замену брытанскім музыкам.

Лідар гурта The Exploited Уоцці Б’юкэн патлумачыў, што ім распавялі шмат кепскага пра беларускі калектыў:

«Прабачце, але мы атрымалі столькі лайна, дасланага нам пра гэты гурт, і я бачыў відэа на Ютубе, дзе яны здзекуюцца са старога чалавека, таму мы не можам граць на гэтым канцэрце. Мы гатовыя граць у наступным годзе для вас. Прабачце за гэта».

Пра якое відэа з удзелам гурта Brutto ідзе гаворка, незразумела.

Еўрарадыё здолела атрымаць кароткі каментар прадзюсара Brutto Антона Азізбекяна: «Нам прыемна, што эксплоітэд нас сасц*лі».

Фестываль «Захід» пройдзе сёлета ў Львоўскай вобласці 14-16 жніўня. У ім прымуць удзел гурты ILL NIÑO, Brutto, Браты Гадзюкіны, Гайдамакі, Бумбокс, Жадан, Matisyahu, Dead by April, Onuka і O.Torvald.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?