Гэта прадугледжана дэкрэтам нумар 4, які кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 чэрвеня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дэкрэтам нумар 4 уносяцца змяненні і дапаўненні ў дэкрэт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 1999 года нумар 2 «Аб некаторых мерах па ўпарадкаванні дзейнасці палітычных партый, прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб'яднанняў».

Дакумент распрацаваны з улікам правапрымяняльнай практыкі і інтарэсаў прафесійных саюзаў. Дзеючыя прававыя нормы прыводзяцца ў адпаведнасць з рэальнымі ўмовамі стварэння і дзейнасці прафесійных саюзаў. Так, выключаецца палажэнне аб неабходнасці наяўнасці не менш як 10 працэнтаў работнікаў (навучэнцаў) ад іх агульнай колькасці на прадпрыемстве, ва ўстанове, арганізацыі для стварэння і дзейнасці там прафсаюза.

Акрамя таго, прыведзены ў адпаведнасць з дзеючым заканадаўствам асобныя прадпісанні Палажэння аб дзяржаўнай рэгістрацыі (перарэгістрацыі) прафесійных саюзаў і іх саюзаў (асацыяцый).

Унесеныя змяненні ствараюць больш спрыяльныя ўмовы для дзейнасці прафсаюзаў, рэалізацыі і абароны сацыяльна-працоўных правоў і інтарэсаў работнікаў.

Дэкрэт нумар 4 уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?