Картэж, у якім ехалі прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы і члены шведскай каралеўскай сям'і, патрапілі ў ДТЗ ва Упсале (Швецыя). У выніку аварыі шэсць чалавек былі шпіталізаваны. Мукерджы і кронпрынцэса Вікторыя з яе мужам прынцам Даніэлем не пацярпелі. Пра гэта паведамляе The Local.

Reuters

Reuters

ДТЗ адбылося, калі прэзідэнцкі картэж накіроўваўся да мясцовага ўніверсітэта, дзе Мукерджы планаваў выступіць з прамовай. Чатыры аўтамабілі з суправаджэння патрапілі ў аварыю пры набліжэнні да кругавой развязкі. Пасля аварыі картэж працягнуў рух.

Індыйскі лідар прыбыў у выхадныя ў Швецыю з трохдзённым візітам па запрашэнні караля Карла XVI Густава. Ён правёў сустрэчу са шведскім прэм'ерам Стэфанам Лёвэнам і прадстаўнікамі бізнес-супольнасці. Мукерджы стаў першым у гісторыі прэзідэнтам Індыі, якія пабылі з афіцыйным візітам у Швецыі.

Вечарам сёння, 2 чэрвеня, ён меўся прыляцець у Беларусь. На 3 чэрвеня заплнавана яго сустрэча з А. Лукашэнкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?