Увечары 2 чэрвеня ў Мінск з першым афіцыйным візітам прыбыў прэзідэнт Рэспублікі Індыя Пранаб Мукерджы.

БелаПАН

БелаПАН

Візіт будзе доўжыцца два дні. 3 чэрвеня індыйскі прэзідэнт плануе сустрэцца са сваім беларускім калегам.

У Мінску Пранаб Мукерджы таксама сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым і старшынямі абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Беларусі.

Прэзідэнт Індыі пасадзіць дрэва на Алеі высокіх гасцей каля Палаца Незалежнасці, ускладзе вянок да манумента Перамогі і прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця бюста Махатмы Гандзі ў дворыку БДУ.

4 чэрвеня з удзелам Мукерджы і Лукашэнкі ў Нацыянальнай бібліятэцы адкрыецца беларуска-індыйскі бізнес-форум.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?