Гурт The Exploited змяніў сваё рашэнне і гатовы выступаць разам з беларускай групай Brutto на заходнеўкраінскім фестывалі ZaxidFest. Такое паведамленне з каментаром арганізатараў з'явілася ў каментах на старонцы фэсту ZaxidFest у фэйсбуку.

The Exploited патлумачылі, што іх адмова ад выступу на адной сцэне з гуртам Сяргея Міхалка некалькі дзён таму была выклікана «гаўнянымі чуткамі». Аднак яны пераканаліся, што гэтыя чуткі не адпавядаюць рэчаіснасці.

Афіцыйнай інфармацыі пра вяртанне The Exploited на ZaxidFest пакуль няма.

Гурт Brutto заняў выразную праўкраінскую пазіцыю ў часе расійска-ўкраінскага канфлікту. У выніку канцэрты групы ў Расіі былі забароненыя, а расійскія спецслужбы арганізавалі групе «чорны піяр» на Захадзе. Brutto і сам ахвотна ўключыўся ў піяр-гульню вакол сябе і сваіх, нібыта, крайне правых поглядаў.

У Brutto, акрамя Міхалка, спявае выдатны беларускі кікбаксёр Віталь Гуркоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?