Памятайце, што пытанне запісу ў садок і школу трэба вырашаць загадзя, што прыкідкі на камплектаванне груп загадчыцы і дырэктары робяць наперад. Не прапусціце дэдлайнаў!

Выпускнікі 4-га класа беларускамоўнай гімназіі №23 Мінска

Выпускнікі 4-га класа беларускамоўнай гімназіі №23 Мінска

Гімназія №4 (Кунцаўшчына, 18): навучанне ў фізіка-матэматычных, хіміка-біялагічных і філалагічных класах (вывучэнне англійскай і польскай мовы з 1 класа, нямецкая ці французская ў якасці другой замежнай мовы).

E-mail: [email protected]; т.: (017) 258-49-71

Гімназія №23 (пр. Незалежнасці, 45): вывучэнне англійскай і кітайскай мовы з 1 класа.

E-mail: [email protected]; т.: (017) 284-47-62

Гімназія №9 (Сядых, 10): вывучэнне англійскай мовы з 1 класа, факультатыўнае вывучэнне польскай з 2 класа, музычныя заняткі (фартэпіяна, баян, акардэон, флейта, цымбалы).

E-mail: [email protected]; т.: (017) 283-04-21

Гімназія №28 (Ракасоўскага, 93): паглыбленае вывучэнне англійскай і французскай моў, міжнародныя абмены, выкладанне прадметаў на французскай мове (краіназнаўства, літаратура Францыі) па праграмах, распрацаваных настаўнікамі школы.

E-mail: [email protected]; т.: (017) 368-32-02, 368-12-64

Гімназія №14 (Васняцова, 10): вывучэнне англійскай мовы з 1 класа, карэйскай мовы ў якасці факультатыва. На базе гімназіі дзейнічаюць фальклорны ансамбль, музеі, літаратурная студыя і студыя бальных танцаў. У гімназіі ёсць уласны спарткомплекс з басейнам.

E-mail: [email protected]; т.: (017) 295-21-37.

СШ №190 (Нiкiфарава, 19): выкладанне на беларускай і расейскай мовах. Бясплатная музычная адукацыя з 1 класа, спартыўныя секцыі і турыстычны клуб.

E-mail: [email protected]; т.: (017) 260-24-90

СШ №60 (Лібкнехта, 82) — беларускамоўная школа з музычным ухілам.

E-mail: [email protected]; т.: (017) 208-69-74, 209-94-49

Белмоўныя школы і класы ў расійскамоўных школах вялікіх гарадоў

Мінск

СШ № 68 (зав. Ахоцкі, 17): класы з фальклорна-тэатральным кірункам.

E-mail: [email protected]; т.: (017) 243-76-82

Гродна

СШ №32 (Ліможа, 11)

E-mail: [email protected]; т.: (0152) 48-50-48; 43-64-03

Магілёў

СШ №1 (Першамайская, 24)

E-mail: [email protected]; т.: (0222) 22-12-64

Барысаў

Беларускамоўная гімназія №2 (вул. Н.-Нёман, 22)

E-mail: [email protected]; т.: (177) 72-27-57

Беларускамоўныя садкі Мінска

Спіс дзіцячых садкоў Мінска, у якіх ужо функцыянуюць беларускамоўныя групы. Каб сфарміраваць беларускамоўную групу ў іншых садках, Вам трэба гуртавацца з іншымі бацькамі, якія таго хочуць. 

Заводскі раён

ДДУ №202 (Партызанскі пр., 85а). Т.: (017) 295-12-92. Працуе група для дзяцей-старшачкоў (5—6 гадоў) і дзяцей сярэдняга ўзросту (4—5 гадоў), групы ўкамплектаваныя. 

Маскоўскі раён

ДДУ №412 (пр. Газеты «Праўда», 64а). Т.: (017) 277-18-17. Працуе група для дзяцей-старшачкоў (5—6 гадоў), група ўкамплектаваная. Адміністрацыя садка паведаміла, што набіраць новыя беларускамоўныя групы пакуль не плануе, бо садку бракуе вольнага памяшкання.

ДДУ №473 (Ясеніна, 6/4). Т.: (017) 207-90-68. Працуе група для дзяцей 3—5 гадоў, група ўкамплептаваная. Аднак з верасня пачне працаваць група для дзетак 3—4 гадоў — туды набор адкрыты. 

Першамайскі раён

ДДУ №273 (Каліноўскага, 89). Т.: (017) 263-06-84. Працуе адна група для дзяцей сярэдняга ўзросту (4—5 гадоў). Група ўкамплектаваная.

ДДУ №522 (Русіянава, 23). Група была, скасавалі, набіраць не плануюць.

ДДУ №66 (пр. Незалежнасці, 102а). Т.: (017) 267-60-52, (017) 267-49-05. Працуе група для дзяцей 3—4 гадоў. Група ўкамплектаваная, але ў садку запэўнілі, што разгледзяць пытанне аб прыняцці.

ДДУ№361 (Цікоцкага, 44). Т.: (017) 263-38-28. Працуюць дзве групы для дзяцей 2—3 і 4—5 гадоў, групы ўкамплектаваныя.

Савецкі раён

ДДУ №314 (Багдановіча, 68а). Т.: (017) 334-50-25, (017) 334-25-61. Працуюць дзве рознаўзроставыя групы.

Фрунзенскі раён

ДДУ №534 (Матусевіча, 59). Т.: (017) 257-76-91. Садок з 12 беларускамоўнымі і 2 расійскамоўнымі лагапедычнымі групамі. Усе беларускамоўныя групы ўкамплектаваныя.

Цэнтральны раён

ДДУ № 187 (Кахоўская, 64а). Т.: (017) 288-06-71. Беларускамоўны садок з чатырма ўкамплектаванымі групамі. Аднак у верасні адкрываецца яшчэ адна група для дзяцей малодшага ўзросту (3—4 гады) — у яе цяпер набіраюць дзяцей. 

ДДУ № 503 (Радужная, 4, корп. 2). Т.: (017) 250-17-59. Працуе адна ўкамплектаваная група для дзяцей сярэдняга ўзросту (4—5 гадоў). Да верасня плануецца набраць яшчэ адну групу, але адміністрацыя пакуль не вызначылася, дзяцей якога ўзросту плануецца прымаць у групу.

(Калі ласка, правярайце гэтыя звесткі ў канкрэтных школах і раёнах, бо лічба школ і класаў можа мяняцца ў залежнасці ад напаўняльнасці.)

 ***

БХД і ТБМ прапануюць дапамогу

Бацькі, якія хочуць аддаць дзіця ў беларускамоўную групу мінскага дзіцячага садка, могуць звярнуцца на тэлефон +375 25 538-40-59 ці напісаць на электронную скрыню [email protected]. Вам дапамогуць у падборы варыянта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?