Паліцыянты французскага курорта Сэн-Трапэ зрабілі Крыштыяну Раналду вуснае папярэджанне пасля таго, як заспелі яго за спраўленні малой патрэбы на адной з вуліц горада. Пра гэта паведамляе The Daily Mirror.

Як піша выданне, інцыдэнт адбыўся раніцай у панядзелак, 1 чэрвеня. Футбаліст і яго сябры выйшлі з клуба Le Quai і накіраваліся ў гатэль, калі форвард мадрыдскага «Рэала» вырашыў схадзіць у прыбіральню, схаваўшыся за прыпаркаваны аўтамабіль.

Паліцыя зрабіла КР заўвагу і папрасіла пакінуць патруляваную імі тэрыторыю. Футбаліст падпарадкаваўся патрабаванню. The Daily Mirror адзначае, што Крыштыяну Раналду адправіўся на поўдзень Францыі па завяршэнні футбольнага сезона. Ён спыніўся на самым прэстыжным курорце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0