Выява: forevergeek.com

Выява: forevergeek.com

Працэдуры дагляду Упраўлення транспартнай бяспекі ЗША ў аэрапортах паказалі вельмі малую эфектыўнасць па выніках расследавання Міністэрства нацыянальнай бяспекі, распавядае ABC News.

Даследчыкі Red Team пад выглядам пасажыраў спрабавалі пранесці зброю ці выбухоўку праз дзясяткі амерыканскіх аэрапортах. Атрымалася ў 67 з 70 выпадкаў.

У адным з выпадкаў магнітометр паказаў наяўнасць нечага падазронага ў даследчыкаў, але супрацоўнікі службы транспартнай бяспекі проста не знайшлі выбухоўку, прыматаную скотчам да спіны даследчыка.

Міністр унутранай бяспекі ЗША Джэх Джонсан быў расчараваны вынікамі даследавання і правёў тэрміновы інструктаж у штаб-кватэры Упраўлення, дзе яго запэўнілі, што пэўныя змены ў працэдурах дагляду ужо ўведзеныя.

Гэта не першы раз, калі Red Team паспяхова абмінае сістэмы бяспекі аэрапортаў: у 2013 годзе даследчык з фальшывай бомбай паспяхова прайшоў асабісты дагляд у аэрапорце Нью-Джэрсі. На гэта тагачасны кіраўнік Упраўлення транспартнай бяспекі адказаў, што Red Team проста ёсць «дасканалымі тэрарыстамі», якія ведаюць усе дзіры ў бяспецы, а сапраўдныя тэрарысты няздольныя так лёгка абысці дагляды.

Міністэрства нацыянальнай бяспекі яшчэ ў дакладзе за верасень 2014 года адзначала, што 550 млн даляраў, затрачаныя з 2009 года на абсталяванне дагляду багажу і навучанне персаналу, не далі значных паляпшэнняў у працы Упраўлення транспартнай бяспекі. «Дзіры» выкліканыя як чалавечым фактарам, так і тэхнічнай часткай сістэм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?