03.06.2015 / 15:25

За неасавецкую беларускую сімволіку ў некаторых краінах свету могуць пакараць — Вікіпедыя 2

Пра імаверную адказнасць за выкарыстанне дзяржаўнага герба Беларусі ў шэрагу краін папярэджвае Вікіпедыя на адпаведнай старонцы.

«Гэтая выява ўтрымлівае сімвал, які выкарыстоўвалі камуністычныя ўрады Савецкага Саюза, іншых еўрапейскіх краін і звязаныя з імі арганізацыі. У залежнасці ад кантэксту, выкарыстанне гэтых сімвалаў можа быць незаконным у Венгрыі (Крымінальны кодэкс Венгрыі 269/B.§ (1993), Латвіі, Літве, Украіне, Польшчы і Грузіі», — пазначана ў апісанні да дзяржаўнага герба Беларусі.

У пералічаных краінах дзейнічаюць законы, якія забараняюць камуністычную і нацысцкую сімволіку. Але, як правіла, там жа асобна прапісана і тое, што дзейсная дзяржаўная сімволіка не лічыцца незаконнай.

Праўда, у тамтэйшых праваахоўнікаў будзе лішняя нагода «прычапіцца», калі ім на вочы патрапіцца афіцыйны беларускі герб з чырвонай зоркай — камуністычныя сімвалы так падобныя адзін да аднаго, што цяжка разабрацца, ці яны яшчэ дзейсныя, ці ўжо забароненыя. 

Заведзеная адказнасць за выкарыстанне нацысцкіх альбо савецкіх сімвалаў — штраф ці ўмоўны тэрмін. 

Арцём Гарбацэвіч

0
анон / Адказаць
03.06.2015 / 16:24
Украинский закон не распространяется на госсимволику других стран
0
Камандантэ Маркас / Адказаць
03.06.2015 / 18:46
Баяліся аўтэнтычнай беларускай Пагоні - цяпер мусім баяцца з'яўляцца ў свеце.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру