03.06.2015 / 15:12

У гомельскім бары наліваюць кактэйль «Халакост» ФОТАФАКТ 21

У гомельскім бары «Рэд Паб» наведнікам прапаноўваецца кактэйль пад назвай «Халакост». Каштуе гэты напой з міксу лікёраў, самбукі і тэкілы каля 120 тысячаў рублёў.

Гамяльчанка Ксенія Чындарава была шакаваная, калі ўбачыла ў карце алкагольных напояў кактэйль «Халакост».

«Як такая назва магла некаму прыйсці ў галаву?!». — Абураецца Ксенія. Дзяўчына сцвярджае, што ніколі б не пайшла ў гэтую кавярню, калі б не інтэлектуальнае шоў для гомельскай моладзі «Мазгабойня», якое стала ладзіцца ў памяшканнях «Рэд Паба». Паводле Ксеніі, раней яна ставілася да «Рэд Паба» даволі прыязна, бо там адна з найлепшых кухняў у горадзе і добрае абслугоўванне. Аднак пасля гэтага здарэння кавярня рызыкуе страціць сама меней адну пастаянную кліентку.

Гомельскі «Рэд Паб» — даволі папулярнае сярод гараджанаў месца для альтэрнатыўнага адпачынку. Перыядычна на сцэне бара выступаюць нават некаторыя беларускамоўныя гурты. У пачатку красавіка ў гэтым месцы праходзіла вечарына пад назвай «Русский дух», падчас якой ды-джэі апраналіся ў расійскія нацыянальныя касцюмы, моладзь фатаграфавалася побач з гіганцкай матрошкай, наведнікі выпівалі гарэлку і закусвалі салёным гурком пад гукі папсы.

0
?............ / Адказаць
03.06.2015 / 16:10
Ну дык i торт Хатынь..... Некаму дурна цi мо маскаль?
0
Валацуга / Адказаць
03.06.2015 / 16:10
мабыць добры кактэйль. Трэба будзе паспрабаваць.
0
Антып / Адказаць
03.06.2015 / 16:11
А што, інтэлектуальнае шоу па назвай "мазгабойня" яе не шакавала?
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру