03.06.2015 / 15:53

Кліп «японскай Мадонны» спрацуе, калі трымаць палец на экране ВІДЭА 1

І не адпускайце палец, эфект знікне!

Японская поп-спявачка Амура Наміэ выдала незвычайны кліп на песню «Golden Touch». За тыдзень ён набраў 5 млн праглядаў (і дотыкаў) на Youtube.

Каб відэа стала інтэрактыўным, відэа трэба развярнуць на поўны экран камп’ютара ці смартфона, пакласці палец на кропку ў цэнтры экрана і не адпускаць да канца кліпа.

Відэа не прызначалася для ТБ і выдадзенае адмыслова для Youtube. Песня «Golden Touch» увайшла ў 12-ы альбом спявачкі пад назвай «_genic».

Амура Наміэ, таксама вядомая як «японская Мадонна» ці «Каралева J-Pop», — адзін з самых прадаваных артыстаў Японіі, агулам яе альбомы разышліся накладам больш за 30 млн копій. Спявае ў стылях поп, поп-рок, дыска, R&B, хіп-хоп. Наміэ таксама актрыса і мадэль. Яе фірмовы стыль выклікаў у сярэдзіне 90-х «Аміра-бум» у Японіі: лічыцца, што менавіта яна ўвяла моду на кароткія спадніцы і высокія боты.

Аляксандр Арсёнаў

0
. / Адказаць
05.08.2015 / 21:36
лойс
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру