03.06.2015 / 17:10

Міністр абароны Украіны: Наступ на Мар'інку адбіты 33

Сілы антытэрарыстычнай аперацыі без страт спынілі наступ баевікоў на Мар'інку.

Пра гэта сказаў міністр абароны Украіны Сцяпан Палтарак, паведамляе на сваёй старонцы ў Facebook журналіст Раман Бачкала.

фота Рамана Бачкалы

«Толькі што быў на прыёме ў Міністра абароны Сцяпана Палтарака. Сёння сапраўды сепары рэзка актывізаваліся. Але не па ўсёй лініі фронту, а на пэўным кірунку — Мар'інка, Краснагораўка. Штурмавыя дзеянні суперніка пачаліся ў 04:10. Па стане на цяпер яны спыненыя», — напісаў ён.

Як адзначаецца, 7 ваенных атрымалі раненні ў выніку баявых дзеянняў, загінулых няма. Сітуацыя пад кантролем.

0
Lilia / Адказаць
03.06.2015 / 17:21
Пачаўся новы штурм. Відаць, у іх задача захапіць Мар'інку, а што Пеця? А што з Пеці ўзяць?
0
а то! / Адказаць
03.06.2015 / 17:32
Lilia, не бухці. Не панікуй. Схадзі на кухню. Табе ўжо далі гэтую параду, тав. троль у спадніцы, на іншай галінцы навіны. Пеця табе ня сябар. Ты для яго НІХТО! Таму што з цябе сапраўды няма чаго ўзяць, акрамя ляманту з любой нагоды - то літаратурнай, то палітычнай, то гістэрычнай. А то і разам з усіх нагод!
0
Lilia / Адказаць
03.06.2015 / 17:44
Калі я -- троль, то нават не ведаю, хто тут не троль. Каб я перачытвала ўсе каменты пад сваімі каментамі, у мяне не было б часу істэрыць. )))
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру