03.06.2015 / 18:21

Fallout 4 атрымаў сціплы анонс ВІДЭА 4

«Вайна. Вайна ніколі не мяняецца», — практычна ўсё, што мы пакуль ведаем.

Працяг класічнай серыі відэагульняў Fallout будзе, паведаміла студыя Bethesda. Гульня выйдзе для персанальных камп’ютараў, а таксама для кансоляў Sony Playstation 4 і Xbox One. Іншую інфармацыю можна атрымаць хіба з трэйлера на сайце fallout4.com.

Мяркуючы па трэйлеры, дзеянне перанясецца ў постапакаліптычны Бостан і разгарнецца вакол сховішча 111. Трэйлер не дэманструе надзвычайнай па сённяшніх мерках якасці карцінкі.

На відэа можна заўважыць, што свет стане больш светлым і каляровым, а гарады, магчыма, больш прасторнымі.

Больш падрабязна пра гульню абяцаюць распавесці 14 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў межах выставы E3 ў Лос-Анжэлесе. Нават прыкладная дата выхаду пакуль застаецца невядомай.

***

Серыя Fallout распачалася ролевай 2D-гульнёй 1997 года, праз год атрымала блізкі да арыгіналу працяг Fallout 2. Гульні мелі вялікі для свайго часу поспех праз насычаны персанажамі й гісторыямі, вялізны адкрыты свет. Fallout паказваў постапакаліптычны свет прыкладна такім, якім яго ўяўлялі ў 1950-я.

Пасля не самай папулярнай Fallout Tactics 2001 года серыя «заглохла», а распрацоўшчык серыі, Black Isle Studios, быў расфармаваны. Fallout 3 выйшаў толькі ў 2008 годзе ўжо як 3D-гульня на мяжы RPG і «стралялкі». Яго распрацоўвала ўжо іншая студыя, Bethesda, што зрабіла гульню больш падобнай да свайго паспяховага праекту The Elder Scrolls IV: Oblivion. Гульня мела поспех, хаця некаторыя фанаты наракалі на неадпаведнасць духу арыгінальных Fallout 1-2.

Праз два года Obsidian Entertainment, што была заснаваная «на руінах» Black Isle, выпусціла Fallout: New Vegas, што базаваўся на Fallout 3, але вяртаў серыю бліжэй да вытокаў.

Пра ўдзел Obsidian у распрацоўцы Fallout 4 не паведамляецца.

Аляксандр Арсёнаў

0
Юры з-пад Дворышча / Адказаць
03.06.2015 / 18:51
Фалаўт 1-2 - гэта не 2D, гэта - ізаметрыя -___-
0
kandratowic / Адказаць
03.06.2015 / 19:21
Чарговая муць-хадзілка...
0
Серж / Адказаць
03.06.2015 / 23:09
ёжики блевали, кололись, но продолжали ждать ф4. г-но ваша изометрия, никто сегодня не сядет играть в ф1-2 после ф3, разве что в "тактикс", кстати отличная игра, - потому что в своём жанре у него почти нет конкурентов. бесезда рулит, скайрим - лучшая рпг, а в следующем году ею станет ф4.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру