03.06.2015 / 20:16

Алкаголь у Мінску стануць прадаваць толькі да 22 вечара 1

Рашэнне набудзе сілу 15 чэрвеня.

Адміністрацыі ўсіх раёнаў Мінска прынялі рашэнне аб абмежаванні продажы алкаголю з 22 вечара да 9 раніцы, паведамляе Мінгарвыканкам.

Прадаваць алкаголь пасля 22 дазволяць толькі ўстановам грамадскага харчавання. Крамам пасля 22 забаронена прадаваць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі ды піва.

Са спасылкай на ГУУС адзначаецца, што рэалізацыя алкагольных напояў у начны час мае найбольш негатыўны ўплыў на крымінагенную сітуацыю ў сталіцы.

Пакуль рашэнне не тычыцца ўсёй Беларусі. Але падчас анлайн-канферэнцыі на сайце tvr.by намеснік міністра гандля Ірына Наркевіч згадвала праект указу, што ўжо паступіў у парламент, які можа абмежаваць продаж алкаголю пасля 22 па ўсёй краіне.

Ужо сёння рашэнні аб абмежаванні продажу алкаголю могуць прымаць мясцовыя органы ўлады — напрыклад, падчас збору ўраджаю ці выпускных у школах.

Чытайце таксама:

У Беларусі прапануюць забараніць продаж алкаголю асобам, маладзейшым за 21 год

Дома можна захоўваць не больш за 10 літраў замежнага алкаголю

Аляксандр Арсёнаў

0
Выпускнік / Адказаць
03.06.2015 / 20:29
Добра, што пачынае дзейнічаць толькі 15-га. Пасля поўначы 13-га можна яшчэ будзе закупіцца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру