У Расіі працягваецца антыўкраінскі шал. «Не тое робяць, трэба падзяліць ўкраінскую імперыю», – напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы Facebook вядомы расійскі пісьменнік, а таксама лідар расійскіх нацыянал-бальшавікоў і партыі «Другая Расія» Эдуард Лімонаў.

topdialog.ru

topdialog.ru

«Трэба звярнуцца перш за ўсё да палякаў! А акрамя гэтага да венграў, румынаў і славакаў. Лаўроў толькі і павінен курсіраваць ад Варшавы ў Маскву і Бухарэст і Будапешт, і якая там сталіца ў Славакіі?

Трэба ўгаварыць гэтыя краіны падзяліць украінскую Імперыю, адабраць у яе сумесна тое, што яна крадком уперла з Савецкага Саюза, то бок польскія землі, венгерскія, румынскія і славацкія. Ну і рускія.

Ну вядома, будзе нялёгка арганізаваць такі саюз незадаволеных, ну вядома, нялёгка будзе зламаць еўра-арыентацыю гэтых краін, але магчыма зламаць!» – заявіў Лімонаў.

«Ужо вельмі тоўстыя кавалкі разам з насельніцтвам цяпер знаходзяцца ў руках кіеўскіх узурпатараў. Польскія землі са Львовам, венгерскія — Ужгарад… «украінскія» венгры так хочуць вярнуцца да Радзімы, а ў румынаў наогул ледзь не трэцюю частку зямель адрэзалі ў свой час.

Не кажучы ўжо пра тое, што рускіх зямель Украіна прысвоіла сабе тэрыторыю пачварна велізарную», – працягвае свае фантастычныя апісанні расійскі пісьменнік.

Варта заўважыць, што да другога Майдана ва Украіне Эдуард Лімонаў быў актыўным удзельнікам антыўрадавых акцый у Расіі, хацеў балатавацца ў прэзідэнты як адзіны кандыдат ад расійскай апазіцыі і ўвогуле лічыўся адным з самых зацятых праціўнікаў цяперашняй расійскай улады. Што цікава, у 2006 годзе выйшла кніга Лімонава пад назвай «Лімонаў супраць Пуціна», а сёлета свет пабачыў ягоны твор, які носіць назву «Кіеў Капут».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?