Вызначыліся ўсе магчымыя супернікі БАТЭ па 2-м кваліфікацыйным раўндзе (БАТЭ стартуе з яго) Лігі чэмпіёнаў-2015/16.

Дружыне Аляксандра Ермаковіча, якая ўваходзіць у лік сеяных на гэтай стадыі, можа выпасці адзін з наступных варыянтаў:

«Сараева» (Боснія)
«Вентспілс» (Латвія)
«Дылана» (Грузія)
«Нітра» (Славакія)
«Жальгірыс» (Літва)
«Астана» (Казахстан)
«Мілсамі» (Малдова)
«Рудар» (Чарнагорыя)
«Вардар» (Македонія)
«Ст'ярнан» (Ісландыя)
«Тола» (Люксембург)
«Дандалк» (Ірландыя)
«Хіберніянс» (Мальта),

а таксама нехта з чатырох шчасліўчыкаў 1-га кваліфікацыйнага раўнду, дзе прымуць удзел «Нью-Сэйнтс» (Уэльс), «Левадыя» (Эстонія), «Пюнік» (Арменія), «Санта-Калома» (Андора), «Крузэйдэрс» (Паўночная Ірландыя), «Б-36» (Фарэрскія выспы), «Лінкольн» (Гібралтар) і «Фальгорэ» (Сан-Марына).

Лёсаванне адбудзецца 22 чэрвеня ў швейцарскім Ньёне, а паядынкі 2-га кваліфікацыйнага раўнду пройдуць 14-15 і 21-22 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?