Улада7878

Новы рэдактар «Беларускай думкі» захапляецца Мураўёвым-Вешальнікам

Пятнічны нумар газэты «Звязда» друкуе інтэрвію з новым кіраўніком ідэалягічнага пражэктара, заснавальнікам якога зьяўляецца Адміністрацыя прэзыдэнта. Былога рэдактара Ўладзімера Вялічку замяніў Вадзім Гігін.

Пятнічны нумар газэты «Звязда» друкуе інтэрвію з новым кіраўніком ідэалягічнага пражэктара, заснавальнікам якога зьяўляецца Адміністрацыя прэзыдэнта. Былога рэдактара Ўладзімера Вялічку замяніў Вадзім Гігін.

Ён скончыў гістарычны факультэт БДУ, кандыдат гістарычных навук, працаваў у прэс‑службе генэральнай пракуратуры (пад крылом прыславутага Юр’я Азаронка), быў першым сакратаром Менскай гарадзкой арганізацыі БРСМ.

На гэтай пасадзе Вадзім Гігін здабыў сабе вядомасьць заявамі пра Мураўёва‑вешальніка. У верасьні летась у інтэрвію газэце «Знамя юности» ён заявіў: «Можа, трохі нестандартны выбар, але мне заўсёды імпанаваў віленскі генэрал‑губэрнатар Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў, які здушыў паўстаньне 1863 г. Але я добра вывучыў яго біяграфію. Гэта быў надзвычайны чалавек, адміністратар, кіраўнік, які можа служыць прыкладам для любога дзяржаўнага дзеяча».

Можа Гігін выкрыць і чарговую амэрыканскую змову супраць Беларусі на БТ. Гэтым летам у перадачы «Панарама тыдня» ён сказаў наступнае: «На сёньняшні дзень няма такіх тэхналёгіяў, якія былі апрацаваныя амэрыканцамі ў іншых краінах сьвету, якія б не былі прымененыя ў Беларусі. Адзінае, што не было, дзякуй богу, адкрытага вайсковага канфлікту».

На пытаньне журналіста «Звязды», якія праблемы вас сёньня хвалююць, Вадзім Гігін адказвае: «Напрыклад, некаторыя тэндэнцыi iдэалiзацыi пэрыяду iснаваньня Вялiкага Княства Лiтоўскага. Я лiчу, што iдэалiзацыя i нават мiталягiзацыя дадзенага гiстарычнага пэрыяду можа прывесьцi да пэўнага перакосу нашай iдэалягiчнай канцэпцыi. ВКЛ не было беларускай дзяржавай са сваёй iдэалёгiяй. Ня ўсё там было проста, не ў такiм добрым становiшчы знаходзiўся тады беларускi народ. Беларусы на працягу стагодзьдзяў вялi барацьбу супраць Княства Лiтоўскага. Маё стаўленьне да тагачасных падзей вельмi крытычнае, i я не магу сказаць, што гэта адзiн з найлепшых пэрыядаў у гiсторыi Беларусi. Свой погляд нiкому не навязваю, таму прапаную на старонках часопiсу дыскусiю па тэме».

Ад студзеня, пад прыход аматара Мураўёва часопісу «Беларуская думка» далі дадатковае фінансаваньне: часопіс стаў каляровым. Пасьля леташняй рэарганізацыі часопіс «Беларуская думка» увайшоў у склад РУП «Беларускае тэлеграфнае агенцтва».

У першым сёлетнім нумары «Беларускай думкі», выданьнідля «прадстаўнiкоў органаў дзяржкiраваньня, дэпутацкага корпусу, усіх, хто мае дачыненьне да iдэалягiчнай, iнфармацыйна‑прапагандысцкай работы, а таксама вынаходнiкаў‑рацыяналiзатараў», як ахарактарызаваў яго Вадзім Гігін, друкуецца інтэрвію з намесьніцай кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Натальляй Пяткевіч. Сп.Пяткевіч адказвае на пытаньні адносна адмены льгот. На яе думку, у гэтым пытаньні «няма рэзкіх зьмен».

У круглым стале па пытаньні «Улада і мастак: разам ці паасобку» ўдзльнічаюць дырэктар «Мастацкай літаратуры» Аляксандар Карлюкевіч, намесьнік міністра культуры Віктар Кураш, народны артыст Беларусі Мікалай Кірычэнка, журналіст Генадзь Ануфрыеў і музыка Піт Паўлаў.

Таксама ў нумары інтэрвію з старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, якая сьцьвярджае, што выбаршчыкі Беларусі заўсёды прымаюць вынікі выбараў як дадзенасьць.

У гістарычнай падборцы нумара гісторык Мікалай Сташкевіч разважае пра тое, ці была альтэрнатыва дзяржаўных утварэньняў у БССР, а Эмануіл Іофе ўзгадвае забытыя імёны кіраўнікоў БССР.

Сакавіцкі нумар Вадзім Гігін абяцае прысьвяціць міжнароднай палітыцы. Прынамсі, будзе ўзьнятае пытаньне Косава.

Каментары78

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч1

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч

Усе навіны →
Усе навіны

Пасол Турцыі ў Беларусі расказаў пра любімыя беларускія стравы ў іх сям'і4

Памёр кампазітар Яўген Дога3

У Мінску амаль перамаглі баршчэўнік Сасноўскага1

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў15

Па Слуцку паўзуць чуткі пра забойства з расчлянёнкай. Вось што кажуць у міліцыі2

Кава з апельсінамі, мандарыны з кетчупам. Беларуска шакіруе знаёмых гастранамічнымі вычварэнствамі3

Пажыццёвае зняволенне вынеслі жыхару Віцебска за жорсткае забойства сваёй сужыцелькі

Дуда: Расія выдыхаецца, а мы мацнеем. А наконт Украіны ў НАТА я з Наўроцкім пагавару9

«Беларусь, што з інтэрнэтам? Працуе праз раз!»: карыстальнікі А1 скардзяцца на праблемы, кампанія праблему прызнае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч1

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць