Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заклікаў вайскоўцаў быць гатовымі да магчымага поўнамаштабнага ваеннага ўварвання Расіі. Пра гэта ён заявіў падчас звароту да парламента.

«Вайскоўцам трэба быць гатовымі як да аднаўлення наступу ворага, так і да поўнамаштабнага ўварвання па ўсім перыметры мяжы з Расійскай Федэрацыяй. Мы павінны быць рэальна гатовыя да гэтага», — сказаў ён.

Таксама прэзідэнт даручыў дыпламатам умацоўваць міжнародную кааліцыю падтрымкі Украіны і не дапусціць зняцця супраць Расіі санкцый да ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе і вяртання Украіне Крыма.

Нагадаем, што падчас гэтага выступу Парашэнка таксама прызнаў, што абараназдольнасць Украіны, хоць і значна вырасла за мінулы год, усё яшчэ застаецца на мінімальным узроўні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?