У Мінску знайшоўся гаспадар скрутка з $1800, які знайшоў мінак і здаў у міліцыю тыдзень таму, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

3 чэрвеня на сайце сталічнай міліцыі з'явілася інфармацыя пра тое, што 29 мая прыблізна ў 19.00 на праспекце Незалежнасці, у раёне дома № 95а, мінчанін знайшоў у траве каля тратуара скрутак з грашыма. Знаходку мужчына адразу ж аднёс у Першамайскае РУУС. З заявай у міліцыю да таго часу ніхто не звяртаўся.

Пасля з'яўлення гэтага паведамлення ўладальнік згубленых грошай знайшоўся. Ён расказаў, што 29 мая вельмі спяшаўся. Грошы паклаў у заднюю кішэню штаноў разам з мабільным тэлефонам. У той момант, калі даставаў тэлефон, відаць, і выпаў скрутак з грашыма. Калі ўбачыў прапажу грошай, вярнуўся і спрабаваў сам знайсці іх, але беспаспяхова.

Уладальнік грашовых сродкаў выказаў удзячнасць за прыстойнасць і сумленнасць маладому чалавеку, які прынёс у міліцыю знойдзеныя грошы. У сваю чаргу малады чалавек (студэнт), які знайшоў $1800, прызнаўся, што ніколі б не прысвоіў чужыя грошы, гэта не ў яго правілах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?