Чарговая карэктыроўка часу з папраўкай на паскарэнне абарочвання Зямлі адбудзецца 1 ліпеня, паведамляе ТАСС. У гэты дзень а 3 ночы па мінскім часе ў гадзіннікі будзе ўведзеная дадатковая секунда.

Збояў у працы зямных і касмічных сістэм не прагназуецца — такія карэктыроўкі праводзяцца рэгулярна, каб атамны час супадаў з астранамічным.

Час перавядуць на МКС і ў цэнтрах кіравання палётамі, на вакзалах і аэрапортах, у банках і мабільных кампаніях, а таксама аўтаматычных сістэмах наладаў часу накшталт тых, што выкарыстоўваюць камп’ютары і тэлефоны.

З 1967 года зямляне выкарыстоўваюць атамны час, які беспамылкова (у маштабах чалавечага жыцця) адлічвае секунды. Але Зямля абарочваецца нераўнаважна — працягласць дня змяняецца штогод. Калі рэальны дзень адстае ці абганяе атамны час, чалавецтва карэктуе гадзіннікі. З моманту увядзення атамнага часу яго карэктыроўкі не неслі маштабных праблем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?