Мужчынскі фальклорны ансамбль «Me Rustveli» грузінскага манастыра святога арханёла Міхаіла 24 чэрвеня выступіць пад скляпеннямі Сафійскага сабора ў Полацку. А з 23 па 27 чэрвеня стане госцем XXI Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа», які пройдзе ў Магілёве, паведамляе БЕЛТА.

Алена Мартынава, загадчыца канцэртнай залі Сафійскага сабора, лічыць, што незвычайная акустыка храма дапаможа раскрыць яскравую самабытнасць грузінскіх песнапенняў. Яна падкрэсліла, што грузінская паліфанія лічыцца адной з найпрыгажэйшых у гісторыі музычнай культуры, а самі спевы ў Грузіі — гэта пераважна мужчынскі занятак.

Ансамбль «Me Rustveli» быў створаны ў 1998 годзе, у 2000-м — прысвоены статус фальклорнага ансамбля. Калектыў выпусціў два кампакт-дыскі, у якія ўваходзяць грузінскія царкоўныя спевы і фальклорныя песні розных куткоў Грузіі. Удзельнікі ансамбля «Me Rustveli» служаць у хоры пры Храме Успення Багародзіцы ў горадзе Руставі.

Грузінскае шматгалоссе ў 2001 годзе прызнана ЮНЕСКА шэдэўрам вуснай нематэрыяльнай спадчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?