Тут і ніжэй фота: Patrick Ernzen, Sotheby's

Тут і ніжэй фота: Patrick Ernzen, Sotheby's

Вядомая як «Калекцыя Пінакля», у якую ўваходзяць больш за 20 дарагіх аўтамабіляў, будзе распрададзеная на аўкцыёне ў жніўні, перадае The Verge. Імя калекцыянера не раскрываецца.

Надзвычай рэдкі McLaren F1 LM, Bugatti Veyron, Jaguar XJ220, Koenigsegg CCXR, адзін з 20 Lamborghini Reventón ці апошні Ferrari Enzo, некалі падораны папу Яну Паўлу II, — у калекцыю трапілі самыя рэдкія і шыкоўныя машыны. 

Агулам павдле падлікаў Reuters машыны калекцыі паасобку могуць каштаваць 65 млн даляраў, але пакуль названыя яшчэ не ўсе аўто, што ў яе ўвайшлі. Адзін McLaren F1 LM мае быць прададзены прынамсі за 12 млн.

Спецыяліст аўкцыённага дому Sotheby's апісвае калекцыю як «сабраную з хірургічнай дакладнасцю». Фокус на рэдкасці і выбітнасці аўто робіць калекцыю хіба не самай значнай прыватнай калекцыяй, што трапляла на аўкцыёны.

Bugatti Veyron 16.4 (2006), серыйны нумар 001

Bugatti Veyron 16.4 (2006), серыйны нумар 001

Ferrari Enzo (2005) Яна Паўла ІІ, серыйны нумар 400 з 400

Ferrari Enzo (2005) Яна Паўла ІІ, серыйны нумар 400 з 400

Ferrari 250 GT LWB California Spider (1959)

Ferrari 250 GT LWB California Spider (1959)

McLaren F1 LM (1998), фота Darin Schnabel, Sotheby's

McLaren F1 LM (1998), фота Darin Schnabel, Sotheby's

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?