Пракуратура Мінскай вобласці накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да раней судзімага 22-гадовага жыхара Мінска, які абвінавачваецца ў наўмысным забойстве з асаблівай жорсткасцю 32-гадовага жыхара Зэльвенскага раёна.

Паводле абвінавачання, рознарабочы аднаго з жаночых манастыроў Мінскай вобласці ў верасні 2014 года пазнаёміўся там жа з 32-гадовым мужчынам, які запрасіў яго ў госці ў вёску Абчак Мінскага раёна.

Падчас распівання спіртных напояў паміж мужчынамі ўзнік канфлікт, і госць нанёс гаспадару дома з асаблівай жорсткасцю вялікую колькасць удараў нагамі, рукамі і драўлянай шпакоўняй у жыццёва важныя органы: галаву, шыю і тулава. Ад цяжкіх цялесных пашкоджанняў той памёр на месцы злачынства.

Пакінуўшы ляжаць на падлозе забітага мужчыну, забойца пераначаваў у яго доме, а раніцай наступнага дня, накрыўшы пацярпелага коўдрай, замкнуў дом на ключ і з'ехаў у Мінск. Труп 32-гадовага мужчыны быў знойдзены сваякамі пасля амаль што двух месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?