Фота mil.by

Фота mil.by

У Беларусі працягваюцца камандна-штабныя вучэнні тэрытарыяльных войскаў і органаў тэрытарыяльнай абароны Гомельскай вобласці на мяжы з Украінай.

Для праверкі сістэмы ўзмацнення аховы дзяржаўнай мяжы на паўднёвым напрамку і тэрытарыяльнай абароны Гомельскай вобласці вайскоўцы мабільнай роты 38-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады пасля маршу ў суправаджэнні верталётаў Мі-8 перайшлі ў аператыўнае падпарадкаванне камандаванню Мазырскага пагранічнага атрада і прыступілі да выканання сумесных задач па ўзмацненню дзяржаўнай мяжы, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.

У раён населенага пункта Касцюкоўка Гомельскай вобласці марш зрабіла падраздзяленне 103-й асобнай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл. У ходзе маршу адпрацаваныя задачы па адпоры нападу ўмоўнага праціўніка. У пункце прызначэння, вайскоўцы перайшлі ў аператыўнае падпарадкаванне органам памежнай службы, занялі новы пазіцыйны раён і прыступілі да добраўпарадкавання палявога лагера.

У Ельскім раёне Гомельскай вобласці працягваецца фарміраванне штаба раёна тэрытарыяльнай абароны і асобнай стралковай роты тэрытарыяльных войскаў.

Таксама завершаны прыём афіцэраў, прызваных з запасу, для ствараемага штабу тэрытарыяльнай абароны.

Чым выкліканыя гэтыя вучэньні на мяжы з Украінай, разважае вайсковы аглядальнік Аляксандр Алесін:

«Падобна, што адпрацоўваецца задача па процідзеянні пранікненню на тэрыторыю Беларусі непажаданых элементаў. Груп узброеных ці няўзброеных людзей, экстрэмістаў, магчыма атрадаў, якія здольныя дэстабілізаваць сітуацыю на тэрыторыі Беларусі.

Адпрацоўваецца сцэнар па процідзеянні гібрыднай вайне. Бо адным з галоўных элементаў гібрыднай вайны з’яўляецца пранікненне звонку інструктараў, зброі, папаўнення, матэрыяльных і грашовых сродкаў.

У прынцыпе, як мы бачым на прыкладзе Украіны, менавіта не прыкрытая мяжа вядзе да таго, што ніхто ня можа вызначыць, што перамяшчаецца паміж Расіяй і Данбасам. Вось у Беларусі перайшлі ад тэарэтычнага вывучэння формаў і метадаў гібрыднай вайны да практычных заняткаў.

У нас ёсць такі дзеяздольны элемент як сілы спецаперацый, якія здольныя ў кароткі тэрмін з месца базіравання выйсці ў вызначаны раён.

Калі, напрыклад, пойдуць праз мяжу групы навучаных, добра ўзброеных людзей, то адным памежнікам ня справіцца.

І вось гэты варыянт развіцця сітуацыі адпрацоўваецца на вучэннях. Вырашаецца задача падрыхтоўкі да адпору гібрыдным вайсковым дзеянням».

Чаму такія вучэньня праходзяць на мяжы з Украінай, Аляксандр Алесін адказаў так:

«З гледзішча вялікай палітыкі нязручна праводзіць такія вучэнні менавіта на мяжы з Расіяй. На мяжы з Украінай гэта выглядае больш-менш апраўданым. На мяжы з Латвіяй, Літвой, дзе ідуць вучэнні НАТА, непажадана. На мяжы з Польшчай, з якой у нас нібыта наладжваюцца стасункі, таксама непажадана. Але там ідзе адпрацоўка дзеянняў па ўсім перыметры нашай мяжы. Гэта няважна, што менавіта на гэтым участку. Але ідзе адпрацоўка гэтых прыёмаў на прыкладзе нашай паўднёвай мяжы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?