Пра гэта новы старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заявіў у інтэрв’ю для catholic.by.

Мітрапаліт Кандрусевіч заўважыў, што Каталіцкі Касцёл робіць шмат для папулярызацыі беларускай мовы:

«Каталіцкі Касцёл зрабіў вельмі шмат. У нас перакладзены і выдадзены ўсе літургічныя кнігі, фундаментальныя тэксты, дакументы Другога Ватыканскага Сабору. Падчас падрыхтоўкі апошняга з’явілася новая тэрміналогія, бо падчас перакладу многіх слоў не існавала ў беларускай мове. Вельмі хутка ў нас перакладаюцца энцыклікі, што з’яўляецца ўкладам не толькі ў жыццё Касцёла, але і ў беларускую культуру, бо гэта культура абагачаецца рэлігійным зместам.

Як успрымае беларускую мову грамадства –— іншая справа. Мы бачым, што ў краіне існуе не такая вялікая колькасць беларускамоўных школ і гімназій. Я сустракаюся са студэнтамі, з размовы з якімі магу заўважыць, што існуе недахоп у выкладанні прадметаў на беларускай мове.

Але з боку Касцёла мы робім усё магчымае, бо, напрыклад, набажэнствы ў нас праводзяцца ў асноўным на беларускай мове».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0