За мінулыя суткі ў зоне правядзення АТА загінуў адзін украінскі вайсковец, яшчэ 10 атрымалі раненні, паведаміў спікер па пытаннях АТА Андрэй Лысенка.

Паводле яго Шырокіна застаецца гарачай кропкай канфлікту на Марыупальскім кірунку. Жорсткія баі ішлі на Данецкім напрамку ў раёне аэрапорта.

«Баявікі ў асноўным выкарыстоўвалі цяжкую зброю. Шчыльным абстрэлам са 120-мм мінамётаў і 122-мм артылерыі падвергліся ўкраінскія пазіцыі побач сяла Пяскі, Краснагораўкі і шахты Бутаўка, Лазавой.

Вораг выкарыстаў бронетэхніку і тройчы ракетныя сістэмы залпавага агню «Град» адпаведна ў раёнах Гранітнага, Старагнатаўкі і сяла Луганскае», — паведаміў Лысенка.

Украінскія памежнікі адбівалі правакацыі баевікоў, якія вялі агонь з ПТУР, мінамётаў і стралковай зброі па блокпосце «Мар'інка» і з мінамётаў і САУ па блокпосце «Бярозавае».

На Луганскам кірунку баевікі актывізавалі баявыя дзеянні каля населеных пунктаў Шчасце, Данецкае і Жалабок, актыўна выкарыстоўваючы 120-мм мінамёты. Зафіксавана выкарыстання супрацьпаветраных зенітных установак у раёне горада Залатое і Крымскае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?