Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Румас і яго першы намеснік Сяргей Сафар'ян бяруць удзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў нацыянальных федэрацый Еўропы і УЕФА. Мерапрыемства праходзіць 5—6 чэрвеня ў Берліне ў межах фінальнага матчу Лігі чэмпіёнаў паміж іспанскай «Барселонай» і італьянскім «Ювентусам».

Румас паведаміў БелаПАН, што сустрэча павінна была насіць афіцыйны характар.

На ёй планавалася абмеркаваць пазіцыю УЕФА ў дачыненні да карупцыйнага скандалу ў ФІФА, аднак у выніку пакуль усё абмяжуецца нефармальнымі кансультацыямі.

У самой БФФ сітуацыю ў Міжнароднай федэрацыі футбола не каментуюць, указваючы на тое, што ідзе следства.

29 мая прэзідэнт ФІФА Ёзеф Блатэр быў абраны на пяты тэрмін, аднак праз некалькі дзён функцыянер падаў у адстаўку. Пакуль ён працягвае выконваць свае абавязкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?