06.06.2015 / 21:29

У Наталлі Падольскай і Уладзіміра Прэснякова нарадзіўся сын 2

Раніцай 5 чэрвеня спявачка, беларуска Наталля Падольская нарадзіла сына. Пра гэта паведаміў яе муж, спявак Уладзімір Праснякоў, у сваім Instagram.

Там ён выклаў фота з нованароджаным за подпісам «Наша шчасце». За чатыры гадзіны здымак набраў больш за 20 тысяч лайкаў.

Сын ў сям'і 46-гадовага спевака Уладзіміра Праснякова і 33-гадовай Наталлі Падольскай нарадзіўся ў адной з маскоўскіх клінік.

Як паведаміла выданню Topnews.ru прэс-сакратар Наталлі Падольскай і Уладзіміра Прэснякова Ганна Ісаева, роды прайшлі лёгка, мама і малы адчуваюць сябе добра.

Аб цяжарнасці спявачкі стала вядома яшчэ зімой. Дарэчы, у гэты ж дзень, роўна 5 гадоў таму, адбылася вяселле Праснякова і Падольскай.

Уладзімір Праснякоў-старэйшы ў эфіры радыё «Комсомольская правда» распавёў, што ўнука вырашылі назваць Арцемій або Арцём:

«Вова задаволены, я сёння ў інтэрнэце паглядзеў фатаграфіі — на руках трымае. Вельмі шчаслівы. Учора нават забыўся на тэлефон у паніцы, калі павёз у радзільню яе. Я яму тэлефанаваў, а бярэ Наташына сястра слухаўку, кажа, ён забыўся тэлефон нават. Я задаволены, што хлопчык. Яны нават, па-мойму, імя яму ўжо прыдумалі — Арцемій, Арцём «.

0
кінік / Адказаць
07.06.2015 / 17:27
"Аб цяжарнасці спявачкі стала вядома яшчэ зімой". Было вядома яшчэ летам мінулага году. Віншую маладых!
0
Генэрал Голад / Адказаць
07.06.2015 / 22:10
Яшчэ адна зорка расейскай эстрады...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру