«На працягу 5 месяцаў бягучага года сфармаваныя дадаткова: 2 механізаваныя, 4 мотапяхотныя, 3 артылерыйскія брыгады, аэрамабільная брыгада, брыгада армейскай авіяцыі, 37 мотапяхотных батальёнаў, што значна ўзмацніла баявую здольнасць войскаў», — заявіў міністр абароны Украіны Сцяпан Палтарак ў ходзе пасяджэння калегіі міністэрства абароны 6 мая.

Сведчаннем якаснай работы ў гэтым напрамку сталі «выразныя, правільныя, пісьменныя дзеянні» у раёне Мар'інкі, дзе ўкраінскія войскі паспяхова адбілі спробу наступу праціўніка, нанёсшы яму вялікія страты, сказаў міністр.

Асобна Палтарак адзначыў ўкараненне новых стандартаў падрыхтоўкі войскаў і органаў кіравання на ўсіх узроўнях, з улікам вопыту АТА.

Міністр таксама паведаміў, што «за апошні час» у войскі была пастаўленая па абарончых кантрактах каля тысячы адзінак ўзбраення і ваеннай тэхнікі і 260 тыс. боепрыпасаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?