06.06.2015 / 23:52

Под Барановичами прошел фестиваль белорусской вышыванки ФОТО 6

Фэст «Баранавіцкая вышыванка» адбыўся у Русінах, пад Баранавічамі, на сядзібе Таварыства беларускай мовы. Тут сабралася каля сотні чалавек. Прагучалі выступы пра гісторыю вышыўкі і сімволіку, была арганізаваная выстава ручнікоў. Можна было убачыць старыя фотаздымкі беларусаў у нацыянальных строях.

Кіраўнік баранавіцкай філіі ТБМ, арганізатар фэсту Віктар Сырыца распавёў: «Упершыню ў Баранавічах мы ладзім такое свята. Сабраліся, каб апрануць кашулі вышываныя, паказаць ручнікі, паслухаць гісторыю вышыванкі».

Многія з прысутных, нават маленькія дзеткі былі адзетыя ў вышыванкі. Баранавіцкі ўкраінец Рыгор Грык прыйшоў у кашулі, якую шмат гадоў таму пашыла ягоная маці.

Адзін са старэйшых сяброў баранавіцкай арганізацыі Таварыства беларускай мовы Чэслаў Сухарэбскі распавёў, што беларуская культура цяпер перажывае не найлепшыя часы і заклікаў актыўней «паказваць сваю адметнасць, паказваць сваю беларускасць».

Баранавіцкі прадпрымальнік Мікола Чарнавус пачаставаў удзельнікаў фэсту гарбатай ды аладкамі, прыгатаванымі на вогнішчы каля сядзібы.

0
І / Ответить
06.06.2015 / 23:11
Шкада, што толькі даведалася(( добра было б патрапіць
0
Генэрал Голад / Ответить
07.06.2015 / 10:27
А беларускіх сарочак адна-дзьве... Астатнія - made in Ukraine. :(
0
Уладзь / Ответить
07.06.2015 / 12:30
Незразумела, чаму ў Трусава ўсё постфактум?! Чаму не было папярэдніх абвестак, запрашэнняў да ўдзелу праз інтарнэт?!!!
Показать все комментарии/ 6 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера