Грамадска-палітычны форум арганізаваны грамадскім аб'яднаннем «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ) і Радай беларускай інтэлігенцыі.

Першая сесія кангрэса 21 снежня 2014 г. была нешматлюднай, фота Сяргея Гудзіліна

Першая сесія кангрэса 21 снежня 2014 г. была нешматлюднай, фота Сяргея Гудзіліна

На парадку дня — палітычныя пытанні, у тым ліку наступныя прэзідэнцкія выбары. Плануецца, што ўдзельнікі кангрэса прымуць заяву аб неабходнасці ўнясення паправак ў выбарчае заканадаўства.

Першая сесія кангрэса за незалежнасць Беларусі прайшла 21 снежня 2014. У ім узялі ўдзел да 100 прадстаўнікоў ТБМ, Рады беларускай інтэлігенцыі, Партыі БНФ, Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і некаторых іншых арганізацый. На снежаньскім кангрэсе быў прыняты маніфест ў падтрымку незалежнасці.

Было заяўлена, што кангрэс будзе працаваць у выглядзе грамадска-палітычнай пляцоўкі, а яго пасяджэнні збірацца чатыры разы на год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?