Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 16 лютага ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы, днём пераважна па ўсходняй палове кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны, 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 7—13°С, днём мінус 3—9°С.

У Мінску 16 лютага воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны, 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра: ноччу мінус 8—10°С, днём мінус 5—7°С.

У наступныя двое сутак, 17—18 лютага, у Беларусі воблачна з прясненнямі. 17 лютага ноччу па паўночным захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі снег, месцамі мяцеліца. На дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна‑заходні, заходні, 4—9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра: ноччу мінус 9—15°C, пры праясненнях да мінус 18—20°C; днём мінус 2—8°C, па паўднёвым усходзе да мінус 10°C. 18 лютага часам ападкі, у асноўным мокры снег, месцамі галалёд. На дарогах галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна‑заходні, 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра: ноччу мінус 2—8°C, па паўднёвым усходзе да мінус 10°C; днём ад мінус 5 да плюс 1°C.

У Мінску 17 лютага воблачна з праясненнямі. Ноччу без ападкаў, днём снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна‑заходні, заходні, 4—9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра: ноччу мінус 13—15°С, днём мінус 4—6°С.

Андрэй Серада, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0