Адзіная дыскусія з нагоды санкцый у дачыненні да Расіі можа зводзіцца да таго, ці варта іх рабіць больш жорсткімі, а для зняцця абмежавальных мер падстаў няма, заявіў у нядзелю на саміце «Вялікай сямёркі» ў Баварыі старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск.

«У маім разуменні сёння мы пацвердзім адзінства краін G7 па пытанні аб санкцыйнай палітыцы», - заявіў палітык, які з 2007 па 2014 гады ўзначальваў урад Польшчы.

Тэрмін дзеяння санкцый, уведзеных Еўропай супраць Масквы ў мінулым годзе, заканчваецца ў ліпені/

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0