Старшыня камісіі па аўдыце і захаванні правілаў ФІФА Даменіка Скала не выключыў магчымасці адмены правядзення чэмпіянатаў свету ў Расіі ў 2018 ці Катары ў 2022 годзе.

«Калі будуць прадстаўлены доказы, што галасы былі набытыя, тады вынікі галасаванняў могуць быць прызнаныя несапраўднымі», - сказаў ён у інтэрв'ю швейцарскай газеце Sonntags Zeitung, апублікаваным у нядзелю.

«Аднак пакуль такіх доказаў няма», - дадаў ён.

Падобную заяву Скала рабіў у 2013 годзе, аднак яго словы прыцягнулі ўвагу толькі ў святле падзей апошніх двух тыдняў.

Амерыканскія і швейцарскія ўлады расследуюць акалічнасці прысуджэння Расіі і Катару правоў на правядзенне чэмпіянатаў свету. Расія і Катар адмаўляюць абвінавачванні ў подкупе і іншых супрацьпраўных дзеяннях.

Між тым, міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Філіп Хэманд заявіў, што Англія не будзе прэтэндаваць на правядзенне чэмпіянату свету па футболе 2022 года, нават калі будзе ўстаноўлена, што Катар атрымаў права на чэмпіянат шляхам подкупу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?