Вечарам 6 чэрвеня побач з пунктам пропуску «Церахоўка» пагранічны нарад затрымаў двух грамадзян Украіны. Затрыманыя мужчыны рухаліся ўздоўж чыгуначнага палатна ў бок вёскі Добрушскага раёна і пры сабе мелі 100 кг сала.
Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Гомельскай пагранічнай групы Дзмітрый Уклейка, грамадзяне Украіны жывуць у вёсцы Гарадня Чарнігаўскай вобласці і прыбылі ў Беларусь на дызель-цягніку Шчорс — Гомель. Пасля перасячэння мяжы прадпрымальныя ўкраінцы выкінулі сала з акна вагона, а пасля праходжання пагранічнага і мытнага кантролю пешкі вярнуліся па іх, але былі затрыманыя памежнікамі.
Як прызналіся затрыманыя, сала прызначалася для рэалізацыі на рынках Гомеля.
Украінцы перададзеныя для разбору супрацоўнікам Гомельскай мытні.
0
0
0
0
0
0