У панядзелак «Мотавела» ўзначаліў былы старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, піша kp.by.

«Нам ужо прадставілі новага дырэктара — Ладуцьку Мікалая Аляксандравіча. Пра затрыманне ўладальніка нашага прадпрыемства ніхто нічога не кажа, самі чытаем інтэрнэт. Што тычыцца Мураўёва, то мы яго самі рэдка бачылі, апошні раз у офісе з'яўляўся месяц таму», — распавялі kp.by супрацоўнікі завода «Мотавела».

На днях у СМІ прайшла інфармацыя, што ўладальнік «Мотавела» і шклозавода «Ялізава» Аляксандр Мураўёў затрыманы. Як распавялі kp.by знаёмыя бізнэсмэна, увечары ў сераду, 3 чэрвеня, Аляксандр Мураўёў збіраўся ляцець у Вену, аднак у аэрапорце на яго надзелі кайданкі. 

Чытайце таксама:

Пяць фактаў пра былога мэра Мінска Мікалая Ладуцьку, які ўзначаліў «Мотавела»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0