Увосень 2015 у штогадовым выпуску мультсерыяла «Сімпсаны», прысвечаным Хэлоўіну, Барт будзе забіты персанажам па імені Другарадны Боб (Сайдшоу Боб). Як піша Entertainment Weekly, пра гэта распавёў выканаўчы прадзюсер серыяла Эл Джын.

Барт з'явіцца ўжо ў наступным эпізодзе.

Другарадны Боб дэбютаваў у «Сімпсанах» у 1990 годзе. Ён неаднаразова рабіў замах на Барта Сімпсана са словамі «Памры, Барт, памры».

Серыял «Сімпсаны» выходзіць са снежня 1989 года. Тэлеканал Fox транслюе 26-ы сезон серыяла. Яго штотыднёвая аўдыторыя складае каля 6,2 мільёна чалавек.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?