Служба бяспекі Украіны сарвала спробу расійскіх спецслужбаў стварыць у Мікалаеўскай вобласці фэйкавую антыўкраінскую «рэспубліку». Ідэолагі псеўдарэспублікі мелі мэтай прадэманстраваць нібыта падтрымку ў паўднёвым рэгіёне тэрарыстычных арганізацый «ЛНР» і «ДНР».

Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па ч2. арт 110 КК (Замах на тэрытарыяльную цэласнасць і недатыкальнасць Украіны) затрымана 52 чалавекі.

Арганізатары сходу — каардынатар «Народнай рады Бесарабіі» Шапашнікава і журналіст «Падрабязнасці Мк» Васількевіч. Яны збіраліся ў мікалаеўскай піцэрыі xlpizza.

Васількевічу могуць абвясціць падазрэнне па 263 арт КК (Незаконнае абыходжанне са зброяй, боепрыпасамі або выбуховымі рэчывамі). Крыніцы паведамляюць, што пры вобшуку яго кватэры была знойдзена граната ф1 з запалам.

Фэйкавая «рэспубліка», па іх задуме, павінна была стварыць неабходную прапагандысцкую «карцінку» для расійскіх СМІ — падбухторваць украінцаў процідзейнічаць дзеючай уладзе. Планавалася, што стварэнне незаконнай арганізацыі будзе абвешчана на «сходзе», аднак гэтаму перашкодзілі супрацоўнікі СБУ. Ход гэтага сходу павінен кантралявацца расійскімі куратарамі ў рэжыме анлайн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?