08.06.2015 / 20:00

Прыгожыя беларусачкі — у кішэню нашай памяці 25

Вольга Сініцына — фатограф з Гродна. Ідэя зрабіць фотасесію з дзяўчатамі ў беларускім нацыянальным стылі ўзнікла ў яе незвычайным чынам. Да Волі звярнуўся чалавек, які хацеў набіць на сваім целе татуіроўку са збіральным вобразам беларусачкі. Нічога прыдатнага ў інтэрнэт-прасторы не знайшоў — і папрасіў Вольгу зрабіць фота такой дзяўчыны.

Татуіроўка, што ўзяла першае месца на BelarusTattooFest, была выкананая майстрам Юляй Піпеткай.

Такім чынам з’явіўся праект пад назвай «Абшарыць кішэні свае памяці» (цытата з Якуба Коласа).

Касцюмы дзяўчына пазычыла ў калектыва, які спявае народныя песні. 

Вольга сцвярджае, што яе мэтай было разнастайна паказаць простую ды лёгкую прыгажосць беларускай дзяўчыны.

Ірына Арахоўская

0
50/50 / Адказаць
08.06.2015 / 20:16
Абы што. Прыгажосці асаблівай не заўважана. "Фоташоп на фоташопе". А вось адзенне вельмі прыгожае і нават заможнае для простага селяніна.
0
конь в пальто / Адказаць
08.06.2015 / 20:18
костюмы ужс. нормалных что ли не нашли
0
dzied z-pad Wilni / Адказаць
08.06.2015 / 20:25
Адкуль у беларусаў строі з сінім колерам?
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру