Магчымасці Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) не дазваляюць сёлета павышаць пенсіі, паведаміла кіраўнік фонду Людміла Бачыла, выступаючы 8 чэрвеня на пашыраным пасяджэнні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах.

Яна зазначыла, што летась працоўныя пенсіі павышаліся тройчы: на 5, 7 і 5,5%. Сёлета ж заработная плата не вырасла настолькі, каб можна было павысіць працоўныя пенсіі.

«Сітуацыя няпростая, пенсіянеры хочуць павышэння пенсій. Яны прывыклі да штоквартальнага пераразліку пенсій. На жаль, фінансавыя магчымасці не дазваляюць гэта рабіць», — заявіла Бачыла.

На яе думку, далейшая сітуацыя шмат у чым будзе залежаць ад таго, «як будзе паводзіць сябе сярэдняя зарплата». Кіраўнік ФСАН зазначыла, што пры наяўнасці магчымасцяў рашэнні аб пераразліку памеру працоўных пенсій могуць быць прынятыя. Пра гэтым Бачыла нагадала, што згодна з заканадаўствам пераразлік пенсій праводзіцца ў выпадку, калі сярэдняя зарплата за квартал вырасла больш як на 15%.

Сярэдняя зарплата ў красавіку склала 6,53 млн. рублёў. Цяперашняга ўзроўню яна дасягнула ў сярэдзіне мінулага года і на працягу наступных месяцаў вагалася ў межах 6—6,5 млн. рублёў.

У сярэдзіне 2014 года ўрад прыняў рашэнне, згодна з якім рост зарплат на дзяржаўных прадпрыемствах увязаны з дынамікай прадукцыйнасці працы. З-за гэтага рост зарплат у рэальнымі сектары эканомікі спыніўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?