Беларускі футбольны трэнер Віктар Ганчарэнка прызнаўся, што гатовы плаціць падатак на дармаедства.
— Плаціце падатак на дармаедства?
— Пакуль ніхто не плаціць. Але, калі я трапляю пад гэты закон, то выбару ў мяне няма, - сказаў Ганчарэнка ў праграме «Час футбола» на канале «Беларусь-5», паведамляе Tribuna.com.
***
Экс-трэнер БАТЭ быў звольнены з пасады галоўнага трэнера краснадарскай «Кубані» ў лістападзе 2014 г. і такім чынам ужо больш за паўгода афіцыйна нідзе не працуе.