08.06.2015 / 23:29

Дачка Барыса Нямцова з'ехала з Расіі пасля пагроз 2

Газета The Times апублікавала ў панядзелак, 8 чэрвеня, інтэрв'ю з дачкой забітага расійскага палітыка Барыса Нямцова Жаннай. У ім сцвярджаецца, што Жанна Нямцова з'ехала з Расіі. Пазней гэтую інфармацыю пацвердзілі ў РБК, дзе працавала Нямцова.

З размовы, аднак, незразумела, ці ідзе гаворка пра эміграцыю. «Старэйшая дачка забітага расійскага апазіцыйнага лідара Барыса Нямцова пакінула краіну пасля атрымання пагроз», — піша выданне.

Выданне сцвярджае, што Нямцова ўсклала «палітычную адказнасць» у забойстве бацькі на прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Жанна Нямцова таксама пацвердзіла РБК, што знаходзіцца не ў Расіі. На пытанне РБК, ці збіраецца яна вяртацца, дачка забітага палітыка адказваць не стала.

0
константин / Адказаць
09.06.2015 / 07:28
Сами знаете,как они бегут-не ночью с котомкой через границу,а на самолете,да эта ещё и бизнес-классе,скорее.
0
Назіральнік / Адказаць
09.06.2015 / 09:51
константин, Калі ўжо ноччу і з катомкамі - гэта значыць, што савецкая ўлада ўжо прыйшла (то бок п..ц поўны). Цалкам імаверна, што хутка так яно і будзе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру