Англійскі клуб названы самым дарагім футбольным брэндам у свеце паводле даследавання кансалтынгавай кампаніі Brand Finance. Летась найдаражэйшым брэндам была мюнхенская «Баварыя».

Сёлета клуб скончыў чэмпіянат на 4-м месцы

Сёлета клуб скончыў чэмпіянат на 4-м месцы

Варта адзначыць, што пасля сыходу сэра Алекса Фергюсана, які 26 год трэніраваў брытанскую каманду, «МЮ» другі год не заваёўвае ніякіх трафеяў і нават прапусціў сёлетні розыгрыш Лігі чэмпіёнаў.

Але эксперты адзначаюць рост колькасці фанатаў каманды, асабліва ў такіх перспектыўных рэгіёнах як Індыя, Паўднёва-Усходняя Азія і Кітай і ацэньваюць агульную лічбу заяўзятараў у паўмільярда чалавек.

Таксама ў даследаванні гаворыцца пра надзвычай паспяховыя рэкламныя кантракты з «МЮ» — так, у 2012 годзе яны заключылі сямігадовае пагадненне з амерыканскім аўтавытворцам Chevrolet на размяшчэнне рэкламы на майках (сума не раскрывалася, але па паведамленнях, была істотнай). У дадатак да гэтага ў мінулым годзе клуб падпісаў кантракт з Adidas на пашыў футбольнай формы для каманды на суму 1,14 млрд даляраў на працягу 10 гадоў. Раней гульцы «МЮ» насілі форму ад Nike.

Пры гэтым кошт брэнду «Манчэстэр Юнайтэд» за мінулы год павялічылася на 63%, сцвярджае Brand Finance. Прычына не толькі ў прыбытковых рэкламных кантрактах, але і ў тым, што Ангельская прэм'ер-ліга ў гэтым годзе выбавіла рэкордныя грошы за продаж правоў на тэлетрансляцыю матчаў - 7,7 млрд долараў.

У выніку шэсць клубаў з першай дзясяткі спісу, складзенага Brand Finance, з'яўляюцца англійскімі. Іспанская «Барселона», якая ў суботу атрымала перамогу ў Лізе чэмпіёнаў, у рэйтынгавай табліцы толькі на шостым месцы, спусціўшыся на два месцы ў параўнанні з мінулым годам.

Першая дзясятка спісу выглядае наступным чынам:

«Манчэстэр Юнайтэд» (Англія) — 1,2 млрд
«Баварыя» (Мюнхен, Германія) — 0, 9 млрд
«Рэал» (Мадрыд, Іспанія) — 873 млн
«Манчэстэр Сіці» (Англія) — 800 млн
«Чэлсі» (Англія) — 795 млн
«Барселона» (Іспанія) — 773 млн
«Арсенал» (Англія) — 703 млн
«Ліверпуль» (Англія) — 577 млн
«Пары Сен-Жэрмен» (Францыя) — 541 млн
«Тотэнхэм Хотспур» (Англія) — 360 млн

Натуральна, што ніводная беларуская каманда не значыцца ў спісе 50-ці самых дарагіх футбольных брэндаў свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?