ЦВК прапануе правесці выбары прэзідэнта Беларусі 11 кастрычніка. Пра гэта сёння журналістам паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Па словах Лідзіі Ярмошынай, гэтая дата апраўданая, бо не прыйдзецца збіраць пазачарговую сесію парламента.

«Парламент, працуючы цяпер, да свайго сыходу на вакацыі можа абвясціць выбарчую кампанію», — сказала яна.

Кіраўнік ЦВК будзе звяртацца ў парламент, каб гэта адбылося 30 чэрвеня. Лідзія Ярмошына мяркуе, што гэты дзень можна будзе лічыць пачаткам выбарчай кампаніі.

Нагадаем, што раней Ярмошына называла найбольш верагоднай датай 15 лістапада.

Так, у студзені 2015 г. старшыня ЦВК заявіла, што «самая верагодная дата — 15 лістапада 2015 года. Гэта апошняя магчымая нядзеля для правядзення выбараў, бо ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь яны павінны адбыцца не пазней за два месяцы да заканчэння паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы (тэрмін заканчваецца 21 студзеня 2016 года). Гэтая дата даведзена Цэнтральнай выбарчай камісіяй да ведама кіраўніка дзяржавы і папярэдне ўхвалена ім як самая верагодная. нам няма сэнсу ствараць тут інтрыгу. Таму і палітычным партыям, і беспартыйным суіскальнікаў пасады прэзідэнта варта арыентавацца на гэты тэрмін. Так прасцей ім і нам», — сказала Ярмошына ў інтэрв'ю «Беларускай думцы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0